Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. абклікаць — паклікаць, запрасіць.
    Кажнага абышоў, абклікаў.
  2. абкрывавіцца — біцца да крыві.
    Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць.
  3. аблаў — аблава.
    І так на яго аблаў быў.
  4. аблачок — аблачынка.
    Аблачок наплыў, і сквар прапаў.
  5. абліваха — дождж са снегам; яшчэ — слізгата.
    Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся - галавы не збярэш.
  6. аблітня — блешня.
    Аблітня - яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.
  7. абнашчыцца — нашча з'есці, выпіць.
    У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.
  8. абненавідзець — зненавідзець.
    Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот - абненавідзіць.
  9. абніжацца — зніжацца, нізка ляцець.
    Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.
  10. аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы.
    Лапці ды аборы - усе мае прыборы.
  11. абразанец — абразаны яўрэй.
    І абразанчык торкаіць свой флянчык.
  12. абрамізіць — абразіць, прынізіць.
    Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.
  13. абрамяніцца — аперазацца рамянямі.
    Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да сракі абрамяніўся.
  14. абрасець — адсырэць на расе.
    Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап'ецца.
  15. абратаваць — выратаваць, уратаваць.
    Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі.
  16. аброк, брок — папаска для каня, узятая ў дарогу.
    Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.
  17. абруд — абруч, вобад.
    Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.
  18. абсадзіць — адолець, уходаць, сходаць.
    Я чарак пяць абсадзіў.
  19. абсачаць — калі ў дрэва спыняецца прыліў соку.
    Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.
  20. абсварыцца — перасварыцца.
    Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018