Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. абсемяняць — семяну садзіць.
    Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.
  2. абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць.
    Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.
  3. абуванне — абутак.
    Дажылася Малання - ні абування, ні адзявання.
  4. абхаіць — прыбраць, прыхарашыць.
    Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.
  5. абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць.
    Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.
  6. абціхацца — сціхаць, сунімацца.
    Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.
  7. абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца.
    Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны - цыцалі (махры) баўтаюцца.
  8. абчыхацца — прачыхацца, прасынацца.
    Абчыхаюся назаўтра - нікога німа.
  9. абыдлець — азвярэць, знелюдзець.
    Абыдлеў чалавек, звер зверам.
  10. абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца.
    Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.
  11. абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца.
    Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.
  12. абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны.
    Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.
  13. абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.
    Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа.
  14. аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым.
    Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі.
  15. абязножыць — страціць моц у нагах.
    Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.
  16. абязручыць — знясіліць рукі.
    Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.
  17. аб'ялдычыць — ашальмаваць.
    Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі.
  18. абялёдаваць — есці са смакам.
    Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.
  19. абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца.
    Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.
  20. абярэмца — ахапачак.
    Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018