Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. абяссіліцца — выбіцца з сілы.
    Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.
  2. абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб.
    Памёр тата - абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.
  3. авад — шмат аваднёў.
    На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.
  4. аванец — аванс.
    Учора далі аванец, але такі малы.
  5. авохці — выклічнік.
    Авохці мне, баюся, упусціш - ня зловіш, малы, як гумовы.
  6. авясец — дробны авёс (ласкава).
    Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.
  7. авячына — авечае мяса.
    Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.
  8. агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ — наліць.
    Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.
  9. агалам — агулам.
    Вішні агалам прадала.
  10. агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром.
    Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.
  11. аглабіць — прыняволіць, прымусіць.
    Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.
  12. адаробка — дзябёлая, гладкая.
    І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
  13. адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць.
    Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
  14. адварот — агіда, непрыняцце.
    У яе на такога кавалера адварот.
  15. адгладзіцца — паправіцца.
    Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
  16. адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
    Ці я тваіх конікаў апудзіў, // Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
  17. аддаць — палягчэць.
    Таблетку выпіў, трошку аддало.
  18. аддух — перадых, адпачынак, супакой.
    І галава аддуху патрабуіць.
  19. аджылы — сталага, пахілага веку.
    Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
  20. аджыць — перажыць.
    І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018