Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. ад'зябнуць — ззябнуць.
    Цвяты й тыя ад'зяблі - халоднае лета сёлета.
  2. адказваць — завяшчаць.
    Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
  3. адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца.
    Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
  4. адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм.
    Адкормніку корму не набрацца.
  5. адкрасці — забраць назад потайна.
    Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
  6. адкрасціся — незаўважна адысці.
    Памалу ад мяне адкраўся.
  7. адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець.
    Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
  8. адмалі — змалку.
    Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
  9. аднавуры — аднавокі.
    Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая!
  10. аднадумец — хто адной думкі з некім.
    Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
  11. аднакавы — аднолькавы.
    Боты драныя мае, // Дома лакавыя. // А ці ў дзевак, а ці ў баб - // Усе аднакавыя.
  12. аднаслоўны — чалавек слова, верны свайму слову.
    Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў - зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
  13. аднаяй — мужчына з адным яечкам.
    І гэны аднаяй просіць «дай!».
  14. адпасажыць — адпрэчыць, адціснуць.
    Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.
  15. адпасціць — адкарміць, дагледзець.
    Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.
  16. адперыць, перыць — адлупцаваць, лупцаваць.
    Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.
  17. адпіцца — адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду.
    Дровы ў хаці ў цяпле адпіліся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
  18. адпойсаваць — адлупцаваць.
    За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
  19. адпоўніць — адсыпаць, адліць з поўнага.
    Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
  20. адпрог — калі адпрагаюць коней з дарогі.
    Паедзем дамовачкі // З гэтае няволічкі. // Нам дома лепі будзіць, // Конікам адпрог будзіць.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018