Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. адпячы — крыху спячы.
    Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
  2. адрадніцца — адчурацца, ачужацца радні, адрачыся.
    Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
  3. адроддзе — паходжанне.
    Маскалі - стараверы, а ён якога адроддзя?
  4. адрэчны — недарэчны.
    Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
  5. адрэчча — непамыснасць, недарэчнасць.
    Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.
  6. адстрапаліць — настроіць.
    Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць.
  7. адхлон — перадых, спакой.
    Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю.
  8. адхон — схіл, абрыў.
    Пакацілася кола з адхону - ні шуму, ні звону.
  9. адхонаваты — абрывісты.
    Бераг такі адхонаваты, аж страх.
  10. адцэбрыць — адагнаць, адпрэчыць.
    Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца.
    (Даслоўна - прагнаць ад цэбра.)
  11. адчыхвосціць — даць прачуханца, вылаяць, прабраць.
    Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.
  12. адысці — прапасці, знікнуць.
    Ужо снег адыйшоў.
  13. адыходзіны — адыход з гасцей, з дому.
    На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.
  14. ад'язджаны — ад'езд, ад'ездзіны.
    І Селівеіха на ад'язджаны прышла.
  15. ажавіны — ажына.
    Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.
  16. ажамеры — выціскі, асадкі, ападонне.
    Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць.
  17. ажнуль — аж, ажно.
    Ажнуль мне галоўка баліць: // Як жа мне дзетак жаніць?
  18. ажынаўка — гарэлка на ажыне.
    Ажынаўку й без закусі піць смачна.
  19. ажыцца — прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
    Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць.
  20. акалець — сканаць.
    Акалеў нябога, і на кут паклалі.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018