Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
    Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
  2. аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
    Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
  3. аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
    Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
  4. апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
    Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
  5. апрыч — асобна.
    Ад усіх апрыч сядзіць.
  6. апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
    Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
  7. апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
    Апсік, дуронік!
  8. апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
    На такой золі куры апурхлі.
  9. апячы — спячы, запячы.
    У печы апяку печанёўку.
  10. арфаваць — веяць, правейваць.
    За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.
  11. асада — драўляная акантоўка акна.
    Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
  12. асва, асвіна — аса.
    Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе.
  13. асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
    Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
  14. асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
    Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
  15. асвяраць — падважваць.
    Асвер бярно, а я моху падторкну.
  16. асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
    Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
  17. асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
    Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
    (Яўна ад сеткі.)
  18. асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
    На асецішчы буракі ўрадзілі.
  19. асівець — пасівець.
    А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
  20. асіта — сітнёг.
    Асіты з берагу нажала на подсціль.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018