Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. аслонак — там, дзе сонца, прыслонак.
    Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
  2. аслухаць — пачуць.
    Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
  3. аслядаваць — высачыць, знайсці па следзе.
    Мы ўвялі слядочак // На сваткі дварочак. // Дзе мы яе аслядуем, // А там мы і заначуем.
  4. асмакавацца, абсмакавацца — адчуць смак у ежы.
    Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
  5. асобенна — асобна.
    Яны й спяць, і ядуць асобенна.
  6. астатнік — апошні, хто адстае.
    Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
  7. астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
    Ці я астрашылася так, ці што?
  8. астроў — востраў, астравок.
    А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
  9. аступіць — абступіць, акружыць.
    А людзі іх аступілі кругом.
  10. асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць.
    А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.
  11. асцявільна — дзяржальна восцяў.
    Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.
  12. асыпка — мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап'е, мешанку.
    Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.
  13. аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
    Аталпілі ўсю вуліцу - не прайсці.
  14. атанець — схуднець.
    Аментам атанела - так спаліла яе хвароба.
  15. атвадзець — зрабіцца вадзяністым.
    Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
  16. атлёт — хват, зух.
    Такі атлёт, што хуем прапаліць лёд.
  17. атлум — ачмурэнне, аблуда.
    Усе гэты выбары-выдуры - толькі атлум галавы.
  18. атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы.
    Кашуля, як атнімка, чорная.
  19. атожылле — парасткі.
    Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
  20. атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — пра недалужнага хлопца.
    Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018