На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    ігрушшо — купка ігрушынаў.
    Ігрушшо стаіць даўнае, панскае.
  2. 2
    ізгарода — плот, загароджа, зыгарадзь.
    Гарод каля самай яго ізгароды.
  3. 3
    ікранка — рыба пад час нерасту.
    Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа.
  4. 4
    іл — крухмал.
    Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса.
  5. 5
    імасць, мосць — вашасць, шаноўнасць.
    «Ваша імасць, просім за стол», - кажуць шаноўнаму госцю.
  6. 6
    іменне, менне — імя, мяно.
    Алена Канстанцінаўна - гэта ж менне якое! Нядоля-нядоля, няшчасце маё, // Ня любіць свякроўка йменніка майго.
  7. 7
    імшонік — імшоны хлеў.
    У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку.
  8. 8
    імянны — сярэдні палец, альбо даўгі.
    На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць.
  9. 9
    іскаверціцца — адхварэць, сканаць.
    Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца.
  10. 10
    іскацца — шукаць вошы ў галаве.
    Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, а вашэўня.
  11. 11
    ісподкі — вязаныя рукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а паверх рукавіцы з кажушыны (толькі з кажушыны называліся рукавіцамі).
    І ў ісподках рукі пакалелі.
  12. 12
    ісподнікі — падштанікі.
    Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны.
  13. 13
    ісподняе — ніжняя бялізна.
    Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца.
  14. 14
    істопка — гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная.
    У яго істопка ёсь, дык і бульба й капуста ня мёрзніць.
  15. 15
    істрыць — рабіць вострым.
    Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі.

Паведаміць пра недакладнасьць