На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    імасць, мосць — вашасць, шаноўнасць.
    «Ваша імасць, просім за стол», - кажуць шаноўнаму госцю.
  2. 2
    іменне, менне — імя, мяно.
    Алена Канстанцінаўна - гэта ж менне якое! Нядоля-нядоля, няшчасце маё, // Ня любіць свякроўка йменніка майго.
  3. 3
    імшонік — імшоны хлеў.
    У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку.
  4. 4
    імянны — сярэдні палец, альбо даўгі.
    На імянны палец пярсцёнак усадзіў і хварсіць.

Паведаміць пра недакладнасьць