На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 61
    катанка — скручаная скароміна.
    Дала яму катанку здору на закрасу.
  2. 62
    катлянець — спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл).
    Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць.
  3. 63
    катовы мудкі — зёлка кашачыя лапкі.
    Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухната.
  4. 64
    каціхі — катахі, кацёлкі.
    Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці.
  5. 65
    кашлюн — хто дужа кашляе.
    Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў.
  6. 66
    квасіны — ападонне ад квасу.
    Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі.
  7. 67
    квачак — маленькі пэндзлік.
    Квачакам добра сценку бяліць.
  8. 68
    кволіцца — шкадаваць сябе, песціцца.
    Німа чаго кволіцца, трэба робіць.
  9. 69
    квякат — прыглушаны гук ад удараў.
    Б'юцца - аж квякат ідзець.
  10. 70
    квякнуць — ударыць вобзем.
    Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон.
  11. 71
    кезік — мурлыканне, курня.
    Кот зацягнуў свой кезік.
  12. 72
    кешкацца — валаводзіцца, таптацца.
    Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца.
  13. 73
    ківок — п'яны.
    Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.
  14. 74
    кілун — кнор.
    Свіння на кілуноў паднялася.
  15. 75
    кілуніна — сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка.
    Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць - і пяршак як квасок здасца.
  16. 76
    кірмашовікі — пярэднія зубы.
    Кірмашовыя зубы - пярэжнія, а далі - кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя.
    (Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.)
  17. 77
    кірпачка — кірпатая.
    Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
    (Ад кірпатага й прозвішча Кірпіч, Кірпічонак.)
  18. 78
    кісляць, кісляццё — кісляціна.
    Не ўзвар, а кісляць адна.
  19. 79
    кісялёўка — абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе.
    Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго.
  20. 80
    кіт; кітаваць — замазка для шыб; замазваць.
    Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.

Паведаміць пра недакладнасьць