Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  о  у  ы  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 66 артыкулаў

  1. лабазда — лухта, несусвецце.
    Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.
  2. лабак — здаравіла, цвердалобы, нахабны.
    Прыхадзілі лабакі п'яныя й дзяўчына кудланаватая.
  3. лабуза, лабазаватае — дуддзё, быльнік.
    Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.
  4. лабяк — голая мясціна.
    На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.
  5. лавэр — развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына.
    У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.
  6. ладзішча — відовішча.
    А на Купалле такое ладзішча зробілі - уся моладзь сыйшлася.
  7. лайба — няспрытная, нехлямяжая.
    Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла.
  8. лайно — адзенне.
    Трэба мець лепшае лайно ў людзі.
  9. лактаць — хлябтаць.
    Кот дарваўся да малака, так і локчаць.
  10. ламаніна — ламата, ломка.
    Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе.
  11. ламлівая — няроўная, у грудзе.
    Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна.
  12. ламок — скрылёк, лустачка.
    Хлеба ламок ды масла камок - нам і надойдзіць.
  13. ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё.
    Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена.
  14. лапандзей — балбатун, пустамол.
    Як лапандзею язык не забаліць.
  15. лапун — блін, спечаны нахапку.
    Нейкі лапун спяку, дый ладна.
  16. ласае — смачнае, прысмакі.
    Што было ласае, са стала прыбралі.
  17. ласікі, лахарцікі — ласункі, прысмачча.
    Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве.
  18. ласкуха — ласкавая, якая любіць лашчыцца.
    Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха.
  19. ласоха — ласая да прысмакаў.
    Яна ў цябе ласоха, зласела гладка.
  20. латацца — мець выгоду.
    Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017