На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 1
    лабазда — лухта, несусвецце.
    Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.
  2. 2
    лабак — здаравіла, цвердалобы, нахабны.
    Прыхадзілі лабакі п'яныя й дзяўчына кудланаватая.
  3. 3
    лабуза, лабазаватае — дуддзё, быльнік.
    Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.
  4. 4
    лабяк — голая мясціна.
    На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.
  5. 5
    лавэр — развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына.
    У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.
  6. 6
    ладзішча — відовішча.
    А на Купалле такое ладзішча зробілі - уся моладзь сыйшлася.
  7. 7
    лайба — няспрытная, нехлямяжая.
    Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла.
  8. 8
    лайно — адзенне.
    Трэба мець лепшае лайно ў людзі.
  9. 9
    лактаць — хлябтаць.
    Кот дарваўся да малака, так і локчаць.
  10. 10
    ламаніна — ламата, ломка.
    Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе.
  11. 11
    ламлівая — няроўная, у грудзе.
    Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна.
  12. 12
    ламок — скрылёк, лустачка.
    Хлеба ламок ды масла камок - нам і надойдзіць.
  13. 13
    ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё.
    Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена.
  14. 14
    лапандзей — балбатун, пустамол.
    Як лапандзею язык не забаліць.
  15. 15
    лапун — блін, спечаны нахапку.
    Нейкі лапун спяку, дый ладна.
  16. 16
    ласае — смачнае, прысмакі.
    Што было ласае, са стала прыбралі.
  17. 17
    ласікі, лахарцікі — ласункі, прысмачча.
    Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве.
  18. 18
    ласкуха — ласкавая, якая любіць лашчыцца.
    Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха.
  19. 19
    ласоха — ласая да прысмакаў.
    Яна ў цябе ласоха, зласела гладка.
  20. 20
    латацца — мець выгоду.
    Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.

Паведаміць пра недакладнасьць