На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 21
    латока, латавінка — нізіна, нізовіна.
    У латоцы дасюль вада стаіць.
  2. 22
    лахаўка — балбатуха, пляткарка.
    Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь.
  3. 23
    лахаць — плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ — бегаць, насіцца.
    Язык не на прывязі, дык і лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца.
  4. 24
    лахмонне — рыззё, лахманы.
    Дымам смярдзіць ейная лахмоння.
  5. 25
    лаціна — жардзінка.
    Лацінай ды па хрыбціне.
  6. 26
    лацно — лацьвей.
    Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.
  7. 27
    лашчавінка — ямінка, упадзінка.
    А ў лашчавінцы баравік сядзіць.
  8. 28
    легцавік — легкавы аўтамабіль.
    К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў.
  9. 29
    лежня — ляжанне.
    У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі.
  10. 30
    лесаўцы — жыхары лясістай мясціны.
    Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці.
  11. 31
    лесюгі — густыя лясы.
    У гэных лесюгах і чорт заблудзіць.
  12. 32
    леташняя — мінулагодняя.
    На леташнюю вясну цыбуля згніла.
  13. 33
    летка — летняя пшаніца.
    Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць.
  14. 34
    лёк — расол з-пад селядцоў.
    Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам.
  15. 35
    лёстачкі — салодкія словы, кампліменты.
    Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы.
  16. 36
    лісіцы — лісічкі (грыбы).
    Я за свае лісіцы нап'юся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху.
  17. 37
    лістаноска — паштарка.
    Адна лістаноска прывяла яе к нам.
  18. 38
    літоўка — каса; яшчэ — пуня.
    Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія.
  19. 39
    ліцвяк — літовец (летувіс).
    Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі.
  20. 40
    лішніца, лішэнь, лішак — збытак, лішняе.
    Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком.

Паведаміць пра недакладнасьць