На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 41
    логаўе — логава, лагво.
    А там воўча логаўя.
  2. 42
    луга — шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы.
    Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.
  3. 43
    лузгаць — папякаць, дакараць.
    Колькі можна лузгаць адным і тым жа?
  4. 44
    лунуць — кануць, прапасці, знікнуць.
    Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.
  5. 45
    лупацень — надуцька, лупаты.
    Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.
  6. 46
    лушчонікі — лясныя арэхі.
    Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.
  7. 47
    лызь-мызь — есці на хапку, паспытаць.
    Лызь-мызь, і пабег, не каб сесці ды пад'есці.
  8. 48
    лыліца, лыла — недарэка, недаробак.
    Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку.
  9. 49
    лындаць — сланяцца без справы.
    Лындаіць- лындаіць дзень пры дні, лынды б'ець.
  10. 50
    лысяк — лысы.
    Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры.
  11. 51
    любавізна — сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале.
    Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася.
  12. 52
    любосць — каханне, мілосць.
    У іх любосць даўно, толькі тоюцца.
  13. 53
    людскае — пагляднае, гожае, добрае.
    Каб што людскае калі далі, дык не - усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец - паглядзець гідка.
  14. 54
    люшка — засланка ў дымаходзе.
    Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня.
    (Магчыма, ад нямецкага Luft — паветра.)
  15. 55
    лягчыць, вылегчыць — кастрыраваць.
    Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.
  16. 56
    лядаік — моташна.
    Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.
  17. 57
    ляжня — доўгае ляжанне, гультаяватасць.
    Ляжня знясіліць і каня.
  18. 58
    лянько — гультай, лянотнік.
    Толку з лянька, як з казла малака.
  19. 59
    ляпа — рот (зняважліва).
    А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, гаўна ў рот набраўшы.
  20. 60
    ляпітар — ляпіла, няўмека.
    Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.

Паведаміць пра недакладнасьць