На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    лягчыць, вылегчыць — кастрыраваць.
    Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.
  2. 2
    лядаік — моташна.
    Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.
  3. 3
    ляжня — доўгае ляжанне, гультаяватасць.
    Ляжня знясіліць і каня.
  4. 4
    лянько — гультай, лянотнік.
    Толку з лянька, як з казла малака.
  5. 5
    ляпа — рот (зняважліва).
    А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, гаўна ў рот набраўшы.
  6. 6
    ляпітар — ляпіла, няўмека.
    Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.
  7. 7
    лясачка — кіёк, кульбачка; яшчэ — пачак.
    Выразаў сабе лясачку з ляшчыны - лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё.
  8. 8
    лясачкі — кропачкі, рысачкі.
    На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі.
  9. 9
    лясоўкі — лясныя яблыкі.
    Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку.
  10. 10
    лятней — ахалодней.
    Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней.
  11. 11
    лятун — няўседа, рухавы.
    Малы сюд-туд, лятун такі.
  12. 12
    ляха — градка.
    Увесь дзень лехі палола. Качан капусты на лясе, // Верабеічка у страсе.

Паведаміць пра недакладнасьць