На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 181
    пекліць — аддаваць набытае цяжкой працай.
    Матка як вол робіць і на дачку ўсё пекліць.
  2. 182
    перабаразніць — перашкодзіць, перабіць думку, гаворку.
    Пра што гэта я казала? - перабаразніў ты мне думку, сваіх тры грошы ўторкнуў.
  3. 183
    перабіра — пераборлівы, капрызны.
    Гэнаму перабіру не дагодзіш.
  4. 184
    перабойка — перагародка ў хаце.
    Усё чуваць, што робіцца за перабойкай, яна ж тоненькая, гэта ж не сцяна.
  5. 185
    перабойнае — з перабоямі.
    У нас ужо й карасіна перабойная, у крамі хоць сабак ганяй.
  6. 186
    перавод — марная трата.
    Толькі перавод грошай, а карысці ні на пазногаць.
  7. 187
    перавуззе — вузкая мясціна, грэбля.
    Возіра ад возіра блізка, дарога абапал балота, толькі перавуззем і можна прайсці. У нас перавуззе гэта звалі Тумашовы штаны.
  8. 188
    перагаворшчык — перакладчык.
    Перагаворшчыцай у немцаў была наша вушацкая дзяўчына.
  9. 189
    перадкаваць — пазабягаць перад кімсьці, лісліва гледзячы ў вочы.
    Бачу, ідзе Трахім, а баба перад ім перадкуіць.
  10. 190
    перадойка — карова, якая не пахадзіла й таму не запускалася.
    Наша Гілёня сёлета, відаць, перадойкай адходзіць.
  11. 191
    перажыргнуць — пераступіць цераз кагосьці.
    Так цесненька ляжаць, што перажыргнуць неяк.
    (Літоўскае zergti — пераступаць, перакручваць.)
  12. 192
    перажыткі — усё, што здараецца ў жыцці.
    Трэба ж усе перажыткі перажыць.
  13. 193
    перакінуць — памяняць.
    Жонак пяць перакінуў, і здароў.
  14. 194
    пераклады — жэрдкі, якія падтрымліваюць снапы ў гумне, каб не валіліся.
    У мяне гумно вялікае, // Пярэплаты вісокія, // Пераклады шырокія.
  15. 195
    перакрыўляць — парадзіраваць, пераймаць.
    Так ужо налаўчыўся перакрыўляць усіх, аж жываты надрывалі з яго.
  16. 196
    перакуска — падмацунак.
    Каням перакуску далі, самі пад'елі.
  17. 197
    пералетак — маладая жывёліна, якая пералетавала (гадавалася летам).
    Асталася на завод цялушка-пералетак.
  18. 198
    перапрос — перапросіны, перапрашэнне, выбачэнне.
    Глядзіць, што перапросу ня будзіць, дык і маўчыць.
  19. 199
    перапуддзе — страх, перапалох.
    І такое перапуддзе найшло на ўсіх, што не маглі апомніцца.
  20. 200
    перапялёсы — паласаты.
    Ён у сваіх перапялёсых штанах усім відаць.

Паведаміць пра недакладнасьць