Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. рабаццё — рабацінне.
    Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае.
  2. рабой — ежа, ядоміна.
    А пры мне ёсць рабой, // Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой.
  3. рагачом — паравернутае дагары нагамі.
    І ў хаці ўсё рагачом.
  4. рагі, рагілі — падцёкі, струменьчыкі.
    Вытрыся ты, па шчоках рагі цякуць. Абярнуў цэбар, рагілі так і пацяклі.
  5. рагяза — нязграбны, непаваротлівы.
    Стаіць такой рагязой - ні абыйсці, ні аб'ехаць.
  6. радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае.
    Не настольнік, а радабодзь нейкая.
  7. радак — рэдкая сетка.
    Большую рыбу радаком ловюць.
  8. радзіцца — пра збажыну.
    На хлябы ў нас ураджай радзіўся.
  9. разадрацца — разінуцца, расчыніцца.
    У яе ляпа разадралася ніжняя, як у сабакі, са страху.
  10. разам — раптоўна.
    Ну, разам кінула ўсё й паехала ў свет.
  11. разачка — боль, рэзі.
    Каб яе разачка рэзала, як я ейную капусту чапала.
  12. разбасячыцца — распусціцца.
    Так разбасячыўся на гэтай рабоці, што ад рук адбіўся.
  13. разбіць — расчыніць, развесці.
    Узяла разбіла рашчыну, спякла блінок.
  14. разбыдрэць, разбыстрэць — распусціцца, зрабіцца неслухам.
    Малы гладка разбыдрэў, спасу з ім німа. Аўгіннін малец так разбыстрэў, ілбом гузакі шукаіць.
  15. развалкі — сані.
    На сені ў развалках і ў мароз цёпла.
  16. развілак — скрыжаванне дарог.
    Ехалі разам, а на развілку развіталіся.
  17. развіцца — аслабнуць, анямець.
    Рука так развілася, што не магу лыжку трымаць.
  18. разводжаная, разваднячка — разведзеная.
    Гэта баба разводжаная, ён на разваднячцы жаніўся.
  19. развяцца — адысці (ад усохласці).
    Дождж спорны прашоў, развялася гэта бульба, адыйшла.
  20. разгіндзяй — марнатравец.
    Наш разгіндзяй збаёдаў усё, што мог.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017