-
1
рабаццё — рабацінне.
Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае. -
2
рабой — ежа, ядоміна.
А пры мне ёсць рабой, // Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой. -
3
рагачом — паравернутае дагары нагамі.
І ў хаці ўсё рагачом. -
4
рагі, рагілі — падцёкі, струменьчыкі.
Вытрыся ты, па шчоках рагі цякуць. Абярнуў цэбар, рагілі так і пацяклі. -
5
рагяза — нязграбны, непаваротлівы.
Стаіць такой рагязой - ні абыйсці, ні аб'ехаць. -
6
радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае.
Не настольнік, а радабодзь нейкая. -
7
радак — рэдкая сетка.
Большую рыбу радаком ловюць. -
8
радзіцца — пра збажыну.
На хлябы ў нас ураджай радзіўся. -
9
разадрацца — разінуцца, расчыніцца.
У яе ляпа разадралася ніжняя, як у сабакі, са страху. -
10
разам — раптоўна.
Ну, разам кінула ўсё й паехала ў свет. -
11
разачка — боль, рэзі.
Каб яе разачка рэзала, як я ейную капусту чапала. -
12
разбасячыцца — распусціцца.
Так разбасячыўся на гэтай рабоці, што ад рук адбіўся. -
13
разбіць — расчыніць, развесці.
Узяла разбіла рашчыну, спякла блінок. -
14
разбыдрэць, разбыстрэць — распусціцца, зрабіцца неслухам.
Малы гладка разбыдрэў, спасу з ім німа. Аўгіннін малец так разбыстрэў, ілбом гузакі шукаіць. -
15
развалкі — сані.
На сені ў развалках і ў мароз цёпла. -
16
развілак — скрыжаванне дарог.
Ехалі разам, а на развілку развіталіся. -
17
развіцца — аслабнуць, анямець.
Рука так развілася, што не магу лыжку трымаць. -
18
разводжаная, разваднячка — разведзеная.
Гэта баба разводжаная, ён на разваднячцы жаніўся. -
19
развяцца — адысці (ад усохласці).
Дождж спорны прашоў, развялася гэта бульба, адыйшла. -
20
разгіндзяй — марнатравец.
Наш разгіндзяй збаёдаў усё, што мог.
На запыт знайшлося 92 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць