На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 21
    раздабухацца — расшчодрыцца, раздобрыцца, раскашэліцца.
    Сват раздабухаўся - падарыў мне свой стары кажух, каб ня змерз.
  2. 22
    раздрузнуць — разбухнуць.
    Суседка раздрузла, ходзіць як бочка.
  3. 23
    раз'еханая — пасмакаваная дзяўчына; яшчэ — асунутая.
    Можа, дзяўчына была, калі к ей падкаціўся, а каб была такая раз'еханая, сказаў бы: на чорта ты мне. На полі асталася бабка троху накрытая, раз'еханая.
  4. 24
    разжагерыцца — расставіць ногі зашырока.
    Разджагерылася, кусок курвы.
  5. 25
    разжыліцца — знясіліцца, развіцца.
    Рука разжылілася - нічога не падняць.
  6. 26
    раззяпіць — шырока расчыніць.
    Раззяпіў дзверы й не падумаіць зачыніць!
    (Ад зяпы.)
  7. 27
    разласець — прывыкнуць, звыкнуць да ласага, да прысмакаў.
    Як разласеіш, дык палысеіш.
  8. 28
    размазгатаць — разбіць дадрабна, размяжджуліць.
    Усю дарогу трактар размазгатаў.
  9. 29
    разматруніцца — расслабіцца, абвяць, раскіснуць.
    На людзях струніўся, а дома разматруніўся.
  10. 30
    разналадзіца — разброд, рознагалоссе, адсутнасць згоды.
    І такая ў іх разналадзіца пашла, як хто калатоўку ўкінуў.
  11. 31
    разрадзіць — нарадзіць.
    Рабёнка ціраз жывот дасталі, не разрадзіла сама.
  12. 32
    разумок — разумнік (з іроніяй).
    Гэны разумок ад гарэлкі размок, а ўсё пыжыцца. А наш разумок цмок у замок, думаў, што яго чакаюць пагасціны.
  13. 33
    разюць — разявіць.
    Разюў рот ад здзіву й закрыць забыўся.
  14. 34
    рандэлка — невялікая пасудзіна.
    Рандэлку мыла наклала.
  15. 35
    ранейшае — ранняе, першае.
    Пасею што ранейшая, хоць бацвіння будзіць.
  16. 36
    раньком — на досвітку, рана, рання.
    Устанеш раньком, будзіш з райком (пчаляры кажуць). А тады рання бяру я ваду, а ка мне прыбягаіць дзеўка. Яна й рання напоіць, і вечар напоіць, і ў паўдзён дасць выпіць.
  17. 37
    расказіцца — акаціцца (пра коз, авечак).
    Чорная каза не расказілася, тры казляняткі было.
  18. 38
    раскапусціцца — рассесціся дужа шырока, заняць задужа месца.
    Раскапусціцца на ўсю лаву, а мне стаі.
  19. 39
    раскасціць — разбіць, размяжджуліць.
    Гасціў- гасціў, а пасля ўсё раскасціў.
  20. 40
    раскладка — распал печы.
    На раскладку два клады сухіх дроў наклала.

Паведаміць пра недакладнасьць