На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 201
    сыра — халодна, зябка.
    Дзяўчынку не пасадзіш на зямлю, сыра, а яна яшчэ ня ходзіць.
  2. 202
    сырапеня, сырапоня — толькі што ўкіслае малако.
    Сырапеняй бульбу праганялі й добра павячэралі. Нешта смажыць цябе сягоння, налі сырапоні, пахмяліся.
  3. 203
    сыр'ё — гародніна.
    Сыр'ё гэта возіць на сушылку здаваць.
  4. 204
    сырнасць — вільготнасць.
    Пагода дрэнная, сырнасць стаіць.
  5. 205
    сырнік — садавіна.
    Амлет цяжкі, з'есці якога сырніку карысна.
    (Сырое - зялёнае.)
  6. 206
    сыцішча — тлустая страва.
    Такога сыцішча многа не з'ясі.
  7. 207
    сыць — насычэнне, перанасычанасць; яшчэ — пыха.
    Дай Бог мерную сыць: цукру - кус, а саломы - воз. Як чалавека возьміць сыць, дык ён угору сцыць.
  8. 208
    сыцюга, сыцель — сыты, адкормлены.
    У гэтага сыцюгі тры падбародавічы. Сыцель сам сябе чуць носіць.
  9. 209
    сэндзіць — абгаворваць, пляткарыць.
    Пра другіх сэндзіць, а сябе за святую маіць.
  10. 210
    сюбар — каханак, палюбоўнік, хахаль.
    Да яе сюбары ходзюць, як у краму.
  11. 211
    сябрыцца — сябраваць.
    Нячым біцца, лепі сябрыцца.
  12. 212
    сявалка — сявенька, сяўня.
    Пакуль у жорнах сявалку жыта скруціла.
  13. 213
    сядзяка, сядэра — сядуха.
    А яна не сядзяка, яшчэ ў грыбы сама ходзіць. Сядзі, сядэра, дома.
  14. 214
    сякар — сякерка.
    Пеўню галаву атсячы сякара німа, дажыўся гаспадар.
  15. 215
    сякун — калючы вецер, часта з дажджом.
    Вецер-сякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна.
  16. 216
    сяло — так на Вушаччыне завуцца вечаровыя зборкі, паседзіны.
    Пойдзім заўтра на сяло. На сяле смаляныя лаўкі (гэта значыць - цяжка адарвацца, каб пайсці дамоў).
  17. 217
    сямейны — хто клапоціцца пра сям'ю.
    Іван сямейны, сям'ёю глядзіць.
  18. 218
    сянцо — маладое сена.
    Накашавалі сена-сянца карові на ўсю зіму.
  19. 219
    сярылаўка — тоўстая кішка.
    Апаследняя кішка, яе ніхто не накладаіць, сярылаўка (яе не выкарыстоўваюць на кілбасу).
  20. 220
    сяўбіт — занадта просты (мужык).
    Дурны як сяўбіт.

Паведаміць пра недакладнасьць