На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 141
    строп — канёк у страсе.
    Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі - строп прадралі.
  2. 142
    струдзіцца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой.
    Струдзілася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая.
  3. 143
    струпехнуць, струпегнуць — згніць.
    Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы.
  4. 144
    струх — струхлелае, струпехлае.
    Жанчыны на гары зносюць хмыз і скідаваюць у яму гэны струх.
  5. 145
    струшчэліць — пакрышыць, патрушчыць, сцерці на порах.
    Струшчэліў усю салому, конь гэтакі.
  6. 146
    стрыбчыць — хадзіць пахапліва дробнымі крокамі.
    І Праксэда ўжо стрыбчыць - носам пачула шклянку.
  7. 147
    стрыгманка — быстрая, шустрая, ухвацістая.
    Прыляцела стрыгманка, а багдай яе ліхаманка.
  8. 148
    стрыгнатка — стрыж.
    Вунь як стрыгнаткі неба стрыгуць - стрыг-стрыг!
  9. 149
    стрыножыць — кульгаць, ступаць на тры нагі.
    Чаму гэта твайго каня стрыножыла?
  10. 150
    стрэлка — страказа.
    Стрэлкі над самай вадой лётаюць, аж рыбіны выскокваюць, так хочуць злавіць.
  11. 151
    стрэлкі — дудкі.
    Цыбуля пашла ў стрэлкі ўся, яна к зіме пагніець.
  12. 152
    стрэнчыць, выстрэнчваць — дагаджаць, слугаваць.
    Прывык, каб каля яго стрэнчылі. Цешча перад зяцем выстрэнчваіць, каб у сям'і лад быў.
  13. 153
    стугор — стус.
    Васіль, бывала, кніжак нанясець цэлы стугор.
  14. 154
    стуібень, стуіб — непаваротлівы, няўклюдны, нязграбны.
    Як стуібень які стаіць. Адхініся хоць троху, стуіб.
    (Магчыма, ад стода - ідала.)
  15. 155
    стыкацца — затрымацца, пабыць.
    Ні на хвіліну не стыкаіцца ў хаці, толькі носіць яго па вуліцы.
  16. 156
    стыліца — выстылая будыніна, еўня.
    Дзіва што доўга ня вытрываіш у стыліцы.
  17. 157
    стыль — стынь, стыласць, халадзіна.
    У хаці такая стыль, хоць на двор грэцца ўцікай.
  18. 158
    субожыцца — здаволіцца.
    Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь і субожыўся.
  19. 159
    судавік — кацёл.
    Свінням судавік бульбы зварыла.
  20. 160
    суднік — шафа для посуду.
    Вазьмі ў судніку шклянкі.

Паведаміць пра недакладнасьць