На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    сівак, сівец, сівах, сіваяй — сівы, стары.
    Сівак-сівак, а ў маладзіцах знаіць смак. І сівец да чужых сянец. І ў сіваяя душа маладая, і ў яго душа не балалайка.
  2. 2
    сівуха, сіўка — старая, сівая.
    Пашоў ужо к сваей сівусі. А яна старая такая, сіўка.
  3. 3
    сівярэць — быць на вятрах.
    Я з васьмі гадоў сівярэю на пасці.
  4. 4
    сікман — слабы на градусы напой.
    Сікману чарку наліець, яму вочы й задурманіць. Нейкага сікману наліла й гэта за пачастунак лічыць. Хоць якога сікману дай - галава шчапаіцца.
  5. 5
    сіла — шмат, багата.
    Як стала сіла яблак, аж плот разламалі мальчаняты дуроныя.
  6. 6
    сіліцца — тужыцца, намагацца.
    Як ні сіліўся, алі не асіліў.
  7. 7
    сіллём, сіллю — гвалтам.
    Ён к ей сіллём падлез, дык яго засудзілі. А дзеўку сіллю замуж аддаюць.
  8. 8
    сінюткае — сіняе, чыстае.
    Неба такое сінюткая, як працэджанае.
  9. 9
    сіпка — хрыпата, сіпатасць.
    Тут у мяне на грудзях сіпка села.
  10. 10
    сісетнік — малое, якое сосяць (даюць грудзі).
    Сынок у яе яшчэ сісетнік. Што малая - ня дзіва, сісетніца яшчэ.
  11. 11
    сітаваты — рэдкі, дзюркаваты.
    Ад салодкасці аж язык сітаваты стаў.

Паведаміць пра недакладнасьць