На запыт знайшлося 26 артыкулаў

  1. 1
    скавенчыцца — змучыцца, схварэць, нагаравацца.
    Скавенчыўся ўвесь ад гэнай, ня тут казана, хваробы. Пакуль гарод узараў, скавенчыўся з гэтым канём.
  2. 2
    скажанець — скукожыцца, схварэць.
    Схварэўся сусед, скажанеў, і пазнаць цяжка.
  3. 3
    скалкі — крэмень, белыя бліскучыя каменчыкі, якімі выкрасаюць агонь; яшчэ — зубы; што-небудзь моцнае.
    Вазьмі з сабой скалкі, у лесі спатрэбяцца. Што ты свае скалкі выставіла?
  4. 4
    скарадзь — зануда, нудзіла.
    Усю душу мне дастала гэная скарадзь сваёй нудзьгой.
  5. 5
    скарбёнка — скарбонка.
    Грошы, колькі было, у скарбёнку ўкінула.
  6. 6
    скарбнік — кладаўшчык.
    Ейны мужык на базі скарбнікам робіць.
  7. 7
    скаржыцца — скардзіцца, наракаць.
    Радзіўшы дзетак, мушу старыцца, // Гаруючы гора, мушу скаржыцца.
  8. 8
    скароміна — тлушч, сала, масла.
    Пасцілі-пасцілі, а пасля аскароміліся, знайшлася й скароміна.
  9. 9
    скастрыць — вылегчыць, выкласці.
    Тады воліка скастрылі.
  10. 10
    скасурыцца — паглядзець скоса, скасавурыцца.
    Яна толькі скасурыцца - і досіць, малец у яе пад слухом.
  11. 11
    скатаваць — замучыць, наздзекавацца.
    Яны яго скатавалі - чуць жывым пусцілі.
  12. 12
    склезень — ледзь жывы, змарнелы.
    Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы.
  13. 13
    склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана.
    Трэба ж, каб было склёпіста.
  14. 14
    скняга — скнара.
    Скняга над кажнай капейкай трасецца.
  15. 15
    скорчыцца — сканаць.
    Ждуць, пакуль я скорчуся.
  16. 16
    скрабацца — корпацца.
    Паціхеньку каля дому скрабаўся.
  17. 17
    скрогат — скрыгат, скрыгатанне.
    Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла.
  18. 18
    скружніцца — скруціцца, стуліцца.
    Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў.
  19. 19
    скрузонне — наваколле, свет.
    На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца.
  20. 20
    скрыпець — ліпець.
    Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная.

Паведаміць пра недакладнасьць