На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    сябрыцца — сябраваць.
    Нячым біцца, лепі сябрыцца.
  2. 2
    сявалка — сявенька, сяўня.
    Пакуль у жорнах сявалку жыта скруціла.
  3. 3
    сядзяка, сядэра — сядуха.
    А яна не сядзяка, яшчэ ў грыбы сама ходзіць. Сядзі, сядэра, дома.
  4. 4
    сякар — сякерка.
    Пеўню галаву атсячы сякара німа, дажыўся гаспадар.
  5. 5
    сякун — калючы вецер, часта з дажджом.
    Вецер-сякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна.
  6. 6
    сяло — так на Вушаччыне завуцца вечаровыя зборкі, паседзіны.
    Пойдзім заўтра на сяло. На сяле смаляныя лаўкі (гэта значыць - цяжка адарвацца, каб пайсці дамоў).
  7. 7
    сямейны — хто клапоціцца пра сям'ю.
    Іван сямейны, сям'ёю глядзіць.
  8. 8
    сянцо — маладое сена.
    Накашавалі сена-сянца карові на ўсю зіму.
  9. 9
    сярылаўка — тоўстая кішка.
    Апаследняя кішка, яе ніхто не накладаіць, сярылаўка (яе не выкарыстоўваюць на кілбасу).
  10. 10
    сяўбіт — занадта просты (мужык).
    Дурны як сяўбіт.

Паведаміць пра недакладнасьць