На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    седзіва — сядзенне.
    Ад такога седзіва азадкі каменнымі зробяцца.
  2. 2
    седня — доўгае сядзенне ў гасцях, на зборнях.
    Ад седні дурной галава стогам.
  3. 3
    селядоўка — бочка пад селядцы; яшчэ — тоўсты, азызлы.
    Ужо набралася, селядоўка, ісці цяжка.
  4. 4
    семнастоўка — дзяўчынка сямнаццаці гадоў.
    І семнастоўцы замуж загарэлася.
  5. 5
    семяна — насенне, семя.
    Гэту бульбу на семяну пакіну. Схаджу якой семяны купіць у краму. Садзяць цыбулю саўсім маленькую ад семяны.
  6. 6
    семяннік — гурок (гарбуз), пакінуты да замаразкаў, каб з яго семя ўзяць.
    Адны семяннікі, як быкі, у лясе бакі адлежваюць.
  7. 7
    семярня — сем (як пяцярня).
    Сягоння нажала сем семярэнь і тры кучкі.
  8. 8
    сеніна — сухая травіна.
    Каза з'есь тры сініны й кініць.
  9. 9
    серан — шарон, шарпак.
    У серан ногі праваліваюцца, цяжка йсці. Снег зсеранеў - карыной зробіўся.
  10. 10
    сечыва — збітае з дошак карыта, у якім секачом сякуць ахрап'е.
    Насяку ў сечыві якога капусніку, каб хоць як ад парсюка адчапіцца.

Паведаміць пра недакладнасьць