Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 22 артыкулы

  1. асада — драўляная акантоўка акна.
    Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
  2. асва, асвіна — аса.
    Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе.
  3. асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
    Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
  4. асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
    Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
  5. асвяраць — падважваць.
    Асвер бярно, а я моху падторкну.
  6. асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
    Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
  7. асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
    Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
    (Яўна ад сеткі.)
  8. асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
    На асецішчы буракі ўрадзілі.
  9. асівець — пасівець.
    А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
  10. асіта — сітнёг.
    Асіты з берагу нажала на подсціль.
  11. аслонак — там, дзе сонца, прыслонак.
    Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
  12. аслухаць — пачуць.
    Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
  13. аслядаваць — высачыць, знайсці па следзе.
    Мы ўвялі слядочак // На сваткі дварочак. // Дзе мы яе аслядуем, // А там мы і заначуем.
  14. асмакавацца, абсмакавацца — адчуць смак у ежы.
    Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
  15. асобенна — асобна.
    Яны й спяць, і ядуць асобенна.
  16. астатнік — апошні, хто адстае.
    Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
  17. астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
    Ці я астрашылася так, ці што?
  18. астроў — востраў, астравок.
    А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
  19. аступіць — абступіць, акружыць.
    А людзі іх аступілі кругом.
  20. асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць.
    А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018