На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 21
    ткнуць — пакласці, уторкнуць; яшчэ — аддацца.
    Я ж бы ей два яечкі ў кішэнь ткнула. Як яна наперад ткнула, дык і мужык ёсь.
  2. 22
    тлець — перажываць, шкадаваць.
    Як вып'іць - не жалеіць, а пасля тлеіць. Сатлела ў мяне душа па ім.
  3. 23
    тлук — тлушч, які застаецца на патэльні.
    Памакай бульбу ў тлук, пакуль ён не застыў.
  4. 24
    тляга — тля.
    Тляга ліст пакруціла, чорны ўвесь.
  5. 25
    толк — сваім парадкам.
    Рабяткі раз'ехаліся - і усім толк.
  6. 26
    тонь — сетка.
    Як выцягнулі тонь - поўна рыбы.
  7. 27
    тор — след ад колаў на цаліку.
    Тор нас і вывеў на дарогу.
  8. 28
    тоўла — таўстая, неўваротлівая.
    Такой тоўлі на бок і павярнуцца цяжка.
  9. 29
    тоўсткі — таўшчыня.
    Сала во такое ў тоўсткі.
  10. 30
    тофліна, тафлінка — таполя.
    І тофлінка ў рост пашла, выцыбалася.
  11. 31
    травянік — праснак (лапун) з травы.
    Хоць які травянік абы ў чым абмачаны, абкачаны з'есці, усё ж нейкая трываласць будзіць. Пасля вайны хлеба німа, палахаіш па сталу, які травянік у руку, і добра.
  12. 32
    традашчанка — балбатуха, трашчотка.
    Традашчанка як адчыніць рот, дык ніхто ўжо зачыніць ня можаць.
  13. 33
    трасочнік — месца, дзе збіраюцца трэскі, калі цясляраць.
    Назбірай на трасочніку сухіх трэсак на распал.
  14. 34
    траякі — трох гатункаў, асобін.
    Елі хлеб траякі - чорны, белы і ніякі.
  15. 35
    трохпаўсцёвая — трохколерная.
    Кошка бываіць трохпаўсцёвая, а кот не.
  16. 36
    трубло — хто многа есць.
    Карова, трубло такое, стаіць у хлеві.
  17. 37
    труды — мітрэнгі, цяжкасці, перажыванні.
    Труды мне з мальцам, усё робіць па-свойму.
  18. 38
    труліць — маніць, хлусіць.
    Досіць табе труліць, гавары да толку.
  19. 39
    труском — ашчадна, патрошку.
    Насып труском ды бяжы трушком.
  20. 40
    трухліна — стахлая драўляная будыніна; яшчэ — труха.
    Адна трухліна, а ня хата. Мышы сена патачылі, адна трухліна засталася.

Паведаміць пра недакладнасьць