На запыт знайшлося 122 артыкулы

  1. 41
    уздумаць — успомніць, падумаць, надумацца.
    Я толькі ўвідзіла ў вас слоікі й уздумала.
  2. 42
    узлакціцца — уперціся локцямі.
    Над вакном узлакціўся й спіць.
  3. 43
    узмёт — дзірван, папар.
    Узмёт узадралі й пасадзілі бульбу.
  4. 44
    узнову — зноў, яшчэ раз.
    Узнову к Камілі хлопцы пашлі.
  5. 45
    узроўе — берагі равоў.
    Па ўзроўі разгонішся як сабака ў торбі.
  6. 46
    уз'юшацца — раззлавацца, усхадзіцца.
    Яны так: на каго ўз'юшацца, таго й адмесяць ні за што.
  7. 47
    узянне — укос, жніво.
    Такое ўзянне хай на сухі лес.
  8. 48
    уймішча — вельмі шмат.
    Сёлета грыбоў уймішча, бяры не збярэш.
  9. 49
    указэя — дзіва, штосьці нябачанае.
    Указэя з яго, дый толькі. «Указэя, дзівосы, цуд!» (Ускрык захаплення.)
  10. 50
    укаціць — нарадзіць.
    Як укаціла два мальцы, мужык за галаву хапіўся.
  11. 51
    укоптур, з коптурам — наліваць, насыпаць з верхам, па самыя берагі.
    Малянкоўскую шклянку ўкоптур наліў, дык я спачатку адпіў, каб не распліхалася гарэлка. Не пашкадаваў сусед, наліў з коптуркам.
  12. 52
    укрыўдзіць — пакрыўдзіць.
    Ён ня ўкрыўдзіць цябе, ня бойся.
  13. 53
    улазіны, уваходзіны — засяленне ў новую хату.
    На ўлазінах так госці набраліся, што вылезці не маглі. Уваходзіны - сабе ня шкодзіны.
  14. 54
    улегцы — з пустымі рукамі, неабцяжараны; яшчэ — пуставаты.
    Як ўлёг - не дагнаць, улегцы йсці лёгка. Ты ня май яго ўлегцы, не прыніжай, не думай, што ён такі просты.
  15. 55
    улёжжа — улежнае месца.
    На добрым улёжжы й сны панскія сняцца.
  16. 56
    улінцаваць — лупцаваць розгай, дзягай.
    Як улінцую, дык затанцуіш у мяне.
  17. 57
    улонні — калені.
    Вазьмі малога на ўлонні, сплакаўся саўсім.
  18. 58
    улугавець — зарасці травой.
    Як там усё ўлугавела, ня знатка, што жылі некалі.
  19. 59
    улычніца — кукіш, хвіга.
    Такі лыч, хоць ты яму ўлычніцу пазыч.
  20. 60
    улэбацца — улезці, упрэгчыся.
    Улэбаўся ў цёмную справу й сам ня рады.

Паведаміць пра недакладнасьць