На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    удаволіцца — задаволіцца.
    Ён прышоў, нешта пагаварыў, яна й удаволілася.
  2. 2
    удаліца, удаліна — удалы, спрытны, хто мае спор у працы.
    У нашай удаліцы нішто з рук ня валіцца. Як удаліна ўдасца, дык адступіцца трасца.
  3. 3
    удаўжкі, ушыркі — у даўжыню, у шырыню.
    Малога так укармілі, ён што ўдаўжкі, што ўшыркі аднолькавы.
  4. 4
    удаўнець — састарэць, зрабіцца даўніной.
    Гэтыя звесткі так удаўнелі, што ў іх і патрэбы німа.
  5. 5
    удзюдзюліць — даць нешта не зусім патрэбнае, падкласці свінню (дзюдзю).
    Удзюдзюліў такое, што ні ўзяць, ні аддаць.
  6. 6
    удод — упарты, зацяты.
    Як замаўчыць удод, дык маўчаць будзіць год.
  7. 7
    удубкі — пярэчыць.
    Тады ўсе ўдубкі, і з мяне скінулі самаабкладанне.
  8. 8
    удумёны — прыдумшчык; яшчэ — задуманы, хто бярэ ў галаву.
    Удумёны выдумае, чаго німа. Ён заўсёды такі ўдумёны, невядома, пра што думае.
  9. 9
    удумлівы, спадумлівы — уражлівы, недаверлівы, мніцельны.
    Аж занадта ўдумлівы ён, як удумае што, ніяк яго не перадукрыш.

Паведаміць пра недакладнасьць