Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  і  л  м  о  р  у  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 58 артыкулаў

  1. хатнішча — месца, дзе стаяла хата.
    Ні следу ад іхняга падвор'я, толькі хатнішча з бур'яну трохі значыцца.
  2. хвалько — выхваляка.
    Хвалько сам сябе хваліць.
  3. хвараваты — нездаровы, падупалы.
    А Любка гэта хвараватая.
  4. хваросце — асцё.
    Такое хваросце ўесца ў косці.
  5. хваросціць — лупцаваць розгай, дубцом.
    Матка яму хваросціць па спіне, а малы ня плачаць, упар такі.
  6. хварун — які часта хварэе.
    А мой мяншак такі ўжо хварун, з болек не вылізаіць.
  7. хварэц — хворы, нядужы.
    У гэтым дварцы ўсе хварцы.
  8. хвастацца — лупцавацца венікам.
    Хвастаўся на палку, пакуль ня стаў, як арак, чырвоны.
  9. хвась — гонар, ганарлівасць.
    За хвась маіць, што ён начальнік. Граззю гразь, ды якая хвась.
  10. хвашчанка — вяхотка, мачалка (звычайна з хвашча).
    Чуць адшаравала кацёл хвашчанкай.
  11. хвінтос — хвіга.
    Хвінтос пад нос табе, а ня грошы.
  12. хіба — бяда, напасць, пошасць.
    Прыходзіць да нас ужо хіба. Яго хіба пахібіла.
  13. хлебіна — хлеб.
    Хоць нейкая хлебіна вядзецца, а ўсё ж не галадоўля.
  14. хлебнік — хто спрыяе зарабляць хлеб.
    Конь - хлебнік, а каровам усё пад хвост пхаюць, а пасля кароў за хвост цягаюць.
  15. хлёп — хліп (гукаперайманне).
    Толькі перайшла масток, а агонь хлёп і патух.
  16. хліб — глыток, раз хлібнуць.
    Варыўся ў катле грыб, і поліўкі той на адзін хліб.
  17. хлібала — посная, слабая страва.
    Аб гэтым хлібалу ты скора есці захочаш.
  18. хлудаваты — нязграбны, вуглаваты.
    Хлудаватая дзяўчына, як конь ламавы.
  19. хлябіна — бохан.
    Хлябіну на стол - еш, хоць пуза расперажы!
  20. хляпа; хляпіць — мокры снег; калі йдзець мокры снег.
    Такая хляпа, аж дарогі не відаць. Хляпіць пачало яшчэ зрання.

Старонкі: 1  2  3  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020