Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  і  л  м  о  р  у  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 58 артыкулаў

  1. хляхатаць — кіпець.
    Вада ўжо хляхочаць, скора бульба зварыцца.
  2. хмызоўе — хмызняк.
    Каза ўбілася ў хмызоўя, ледзь вывалаклі.
  3. ход, ходка, выхадка — хада, паходка.
    Кот чуў Пецьку па ходу. Дзеўчына-залёціна, у цябе ходка цёціна. У яе такая выхадка - здалеку пазнаіш.
  4. храпат — хрумстанне.
    Усе маладыя, з зубамі, як пачалі есці труса, аж храпат ішоў.
  5. храп-храп — хрупат (гукаперайманне).
    Лёд на возіры храп-храп, цёк - і німа.
  6. храпчэць — хрупацець.
    Сонца выпагаджваіцца, дарога крапчэй, ня так будзіць храпчэць.
  7. хропат — храп.
    Спіць, аж хропат ідзець па хаці.
  8. хрупоніць — хрумстаць.
    Лысоня напоўніцу мурог хрупоніць.
  9. хрыпка — хрыпата.
    Хрыпка на грудзі села.
  10. хрыпы — лёгкія.
    Усе хрыпы зацінаюцца ў яго - астма.
  11. худа — цяжка, няпроста.
    Аўтобус сёння ня йдзець, ёй дабрацца худа.
  12. худая — благая.
    Плакала маладая, што доля худая.
  13. худое — поснае, без закрасы.
    На худой папасцы ні касіць, ні мясіць.
  14. хукаць — дыхаць, каб сагрэцца; яшчэ — баяцца дыхнуць на каго.
    Хукай на рукі, каб адыйшлі. Яна на рабёнка хукаіць не нахукаіцца.
  15. хукі — пара ад выдыхаў.
    У хаце так зябка - хукі йдуць.
  16. хурым — сакрэт, таямніца.
    Я табе пад хурымам гэта кажу.
  17. хутра — кажух, футра.
    У цябе хутра таўстая, цёплая.
  18. хэрцполька — дужа імклівая полька.
    Ад хэрцполькі ўцякуць усе болькі й усе сурокі пусцяцца ў скокі.
    (Ад нямецкага Herz — сэрца.)

Старонкі: 1  2  3  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020