На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    хвалько — выхваляка.
    Хвалько сам сябе хваліць.
  2. 2
    хвараваты — нездаровы, падупалы.
    А Любка гэта хвараватая.
  3. 3
    хваросце — асцё.
    Такое хваросце ўесца ў косці.
  4. 4
    хваросціць — лупцаваць розгай, дубцом.
    Матка яму хваросціць па спіне, а малы ня плачаць, упар такі.
  5. 5
    хварун — які часта хварэе.
    А мой мяншак такі ўжо хварун, з болек не вылізаіць.
  6. 6
    хварэц — хворы, нядужы.
    У гэтым дварцы ўсе хварцы.
  7. 7
    хвастацца — лупцавацца венікам.
    Хвастаўся на палку, пакуль ня стаў, як арак, чырвоны.
  8. 8
    хвась — гонар, ганарлівасць.
    За хвась маіць, што ён начальнік. Граззю гразь, ды якая хвась.
  9. 9
    хвашчанка — вяхотка, мачалка (звычайна з хвашча).
    Чуць адшаравала кацёл хвашчанкай.
  10. 10
    хвінтос — хвіга.
    Хвінтос пад нос табе, а ня грошы.

Паведаміць пра недакладнасьць