На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    чубасіць — моцна ліцца.
    Дождж гэтак чубасіў, аж усё ў руччы гудзела.
  2. 2
    чугай — апранаха з аўчыны.
    Дзед бабі чугай шыіць, // А ў бабы душа ныіць...
  3. 3
    чулы; чулейшы — здаровы, дужы; здаравейшы.
    Як бы яна ўжо была чулейшая, дык хоць бы козачку кінула на племя.
  4. 4
    чуні — абутак.
    Нейкія чуні ўздзеў, вайлакоў не было.
  5. 5
    чурчом — ручаём.
    Са стрэх чурчом ліецца.
  6. 6
    чутнейшы — гучнейшы, галаснейшы.
    У лагеры песні складалі, якія чутнейшыя былі, якія не зайшліся.

Паведаміць пра недакладнасьць