На запыт знайшлося 76 артыкулаў

  1. 1
    шавера, шаць — зброд.
    Уся шавера зватажылася з'усюль. Адна шаць кругом, звяліся людзі.
  2. 2
    шавыр-шавыр — ісці, шоргаючы нагамі (гукаперайманне).
    Дзед шавыр-шавыр і прыклыпаў к вечару дахаты.
  3. 3
    шал — вясёлы настрой, дуронасць, неадуманасць.
    На яго сягоння шал напаў, ніяк ня можаць суцішыцца.
  4. 4
    шалах — будан.
    Вышлі на баравіну - шалахі стаяць.
  5. 5
    шалды-валды, шавель-шавель — ісці валюхаючыся, спяшаючыся (гукаперайманне).
    Яна шалды-валды (шавель-шавель) й прывалачэцца, дзе гарэлкай пахніць.
  6. 6
    шалманка — забягалаўка, піўніца.
    У шалманкі гэты, дзе гарэлка, ходзюць піць.
  7. 7
    шалуды — парша.
    Кошку памыць трэба, а то заводзяцца шалуды.
  8. 8
    шалых — шусь, нырк (гукаперайманне).
    А лісіца шалых у сваю норку.
  9. 9
    шаля-валя — працаваць з неахвотай, ленавацца.
    Кажны хочаць, каб пражыць балмаччу, ня робячы, шаля-валя, а другі, як з тапара, каторы робіць ад шчырасці.
  10. 10
    шамшэць — шамацець.
    Сухое лісце пад нагамі шамшыць.
  11. 11
    шанавіты — пашанлівы, паважаны.
    Шанавітаму гаспадару ўсе дзверы адчынены.
  12. 12
    шанасць — увага, дагляд.
    Увесь свой век у шанасці зжыў. Шанась такая, як воўк кабылу шанаваў.
  13. 13
    шапкаваць — здымаць перад некім шапку, запабягаць.
    Не варты ён таго, каб перад ім шапкавалі.
  14. 14
    шапортацца — ціха варушыцца, красціся.
    Чую, нехта шапортаіцца ў палым лісці, аж гэта вожык.
  15. 15
    шапярнуць — шапнуць, падказаць цішком.
    Нехта ім шапярнуў, што пачынаецца аблава.
  16. 16
    шарахаўка — спалох.
    Напала на яго шарахаўка, што свайго ценю баяцца пачаў.
  17. 17
    шарахнуцца, шархануцца — варухнуцца, памкнуцца.
    Тут ні ступі, ні шарахніся, як у няволі якой жывеш.
  18. 18
    шаргункі — бомы, званочкі.
    Конь наўскапыта, а шаргункі пад дугою аж заходзяцца ад смеху.
  19. 19
    шароцце — рабацінне.
    Увесь у шароцці - вачэй не відаць.
  20. 20
    шарсцень — шэршань.
    Не ўцякай, дзядулька-шарсцень, // Не турбуй бабіных касцей.

Паведаміць пра недакладнасьць