Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  к  л  м  о  п  т  у  ч  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 76 артыкулаў

  1. шарсцінне — поўсць.
    У Максіміхі сучка ашчэніцца, яна бярэць яе ў хату, пасля ўся ў шарсцінні ходзіць.
  2. шарэннік — досвітак, калі неба толькі пачынае шарэць.
    Устала на шарэніку, дык і ўсё паспела парабіць.
  3. шастак — манета пэўнай вартасці.
    Сем дзён малаціла - // Шастак зарабіла. // А за тога шастака // Я купіла мужыка.
  4. шастаць — нікаць, усюды дападаць; яшчэ — рыцца ў рэчах; ехаць, бегчы.
    Усю ночаньку па закутках шастаў. Што ты шастаіш, не шукай таго, чаго не паклала. Кабылка была мышастая, па тры вярсты за гадзіну шастала.
  5. шасціць — чыхвосціць, даваць прачуханца.
    Як сабаку ты ні шасці, ён не зменіць паўсці.
  6. шасцярэнь — чалавек, у якога шэсць пальцаў, звычайна на руцэ.
    Дзіва, што ейны шасцярэнь ня бедны, шасцярнёй ухопіш болі, чым пяцярнёй.
  7. шаты-маты — крык.
    Спачатку «ласачка-ласачка», а послі падняў свае шаты-маты.
  8. шахарэнне — перапалох.
    К прыезду начальства шахарэнне навялі, усіх на ногі паднялі.
  9. шаха, шохі (мн. лік) — навес, дашак на слупах.
    Лён ляжыць пад шахой, дождж яму ня страшан. Куды ні глянь - шохі ды шохі.
  10. шах-мах — на хапку, хутка, у адзін міг.
    Шах-мах - і стол накрыты, усяго нагаўрана, балюйце, госці.
  11. шашча — пацяруха.
    Шашаль, цяпер клешч завуць, завёўся ў муцэ, ператачыў усю муку, адна шашча асталася.
  12. шворыцца — калупацца, капашыцца.
    Шворыцца баба ў сваім трап'і.
  13. швэд — дрэваед, шашаль.
    Швэд усю камоду патачыў.
  14. шкілэндзік — недалуга, шкет.
    Яшчэ й шкілэндзік пад нагамі круціцца.
  15. шкурні, шкорні — несамавіты абутак.
    Абы-якія шкурні ўсторкнуў, усё ж нага ня босая.
  16. шкурыць — дапякаць, чапіцца да некага.
    Толькі шкурыць і шкурыць мальца, спакою яму не даець. Хто яго так ушкурыў?
  17. шлепаніна — мокрая, гразная дарога.
    Па такой шлепаніні йсці не давядзі бог.
  18. шлым-шлым — цяжка йсці, цягнуць ногі (гукаперайманне).
    Ідзець Апёнчыха старая, ногі шлым-шлым, а за ей Ключончыха.
  19. шлындаць — хадзіць, ступаць.
    Старая яшчэ на нагах, троху шлындаіць.
  20. шлында, шляйка — хто шляецца без справы.
    Шлында-блында, а ўсюдых паспяваіць. Шляецца шляйка, як свіння незапёртая.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020