Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  к  л  м  о  п  т  у  ч  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 76 артыкулаў

  1. шляк — паласа на тканіне.
    А хустка на ей уся ў пулятых шляках і спадніца шлякатая.
  2. шляны — валацужны, беспрытульны.
    Забралі б такога шлянага ў міліцыю.
  3. шляпота — слата, дождж са снегам.
    І дождж ідзець, і снег мяцець - шляпота. // Нашым дзявулькам жаніціся ахвота.
  4. шляхтаваць — выціраць боты; яшчэ — адбрываць языком, сарамаціць, лаяць.
    Я свае ногі шляхтавала-шляхтавала, знала, што тут памыта. Так ужо шляхтаваў, а яму ўсё як аб сценку гарох.
  5. шляхтун — шляхетны, абыходлівы.
    Шляхтун умеіць лёстачкі падпусціць.
  6. шматавата — досыць, багата.
    Унучыкаў у мяне шматавата, дзякуй богу.
  7. шорхат — шум, варушэнне.
    Пачуў гэты шорхат і стаіць да дарогі мордай.
  8. шпік — мозаг ў касці.
    Выбі шпік, столькі яго ў касціні.
  9. шпыркі — так клічуць авечак.
    Шпыркі, шпыркі, ідзіце папіце.
  10. шпэтны — хударлявы, падцягнуты, паджары.
    Я ж быў шпэтненькі чалавек, цяпер ужо дык пабучнеў (патаўсцеў).
  11. штаба — завала, кантаваная закладзіна.
    Ужо штабай заложана, таргаваць ня будуць.
    (Ад нямецкага Stab — палка, кій.)
  12. штабы — складзеныя бярвенні.
    Бярвенняў у штабах столькі, што на хату хопіць.
  13. штандарты — брусы, падкладзіны, на якія мосціцца падлога.
    Штандарты давялі, каб падлога роўная была.
  14. штурнуць — разумець.
    Нічога ня штурніць у гэтай справі, а з парадамі лезіць.
  15. штыбчыць — ісці рухава, часта ступаючы.
    Во як штыбчыць да свайго сюбара, аж малання з-пад хваста свішчыць.
  16. штых — пласт.
    Пакрылі страху кулявой саломай у адзін штых.
  17. шуметнік — сметнік.
    На шуметніку куры капаюцца.
    (Па-ўшацку смецце - шума. Цікава гучыць: не вынасіць шумы з хаты.)
  18. шупаўка — леташняя бульба; яшчэ — тая, што заседзелася ў дзеўках.
    Шупаўкай узялася, сшупела - унутры нічога німа, толькі шупейка. І дзеўка бывае шупаўка, бо ніхто не пасватаў.
  19. шупець — выдаваць глухія гукі ад удару сякерай.
    Гнілое бярно толькі шупіць, колькі ня бі па ім.
  20. шусь, шавыр — быстры рух (гукаперайманне).
    Шусь пад лёд - і німа яго. Стары шавыр на печ і грэіцца.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020