На запыт знайшоўся 31 артыкул

  1. 21
    шарсцінне — поўсць.
    У Максіміхі сучка ашчэніцца, яна бярэць яе ў хату, пасля ўся ў шарсцінні ходзіць.
  2. 22
    шарэннік — досвітак, калі неба толькі пачынае шарэць.
    Устала на шарэніку, дык і ўсё паспела парабіць.
  3. 23
    шастак — манета пэўнай вартасці.
    Сем дзён малаціла - // Шастак зарабіла. // А за тога шастака // Я купіла мужыка.
  4. 24
    шастаць — нікаць, усюды дападаць; яшчэ — рыцца ў рэчах; ехаць, бегчы.
    Усю ночаньку па закутках шастаў. Што ты шастаіш, не шукай таго, чаго не паклала. Кабылка была мышастая, па тры вярсты за гадзіну шастала.
  5. 25
    шасціць — чыхвосціць, даваць прачуханца.
    Як сабаку ты ні шасці, ён не зменіць паўсці.
  6. 26
    шасцярэнь — чалавек, у якога шэсць пальцаў, звычайна на руцэ.
    Дзіва, што ейны шасцярэнь ня бедны, шасцярнёй ухопіш болі, чым пяцярнёй.
  7. 27
    шаты-маты — крык.
    Спачатку «ласачка-ласачка», а послі падняў свае шаты-маты.
  8. 28
    шахарэнне — перапалох.
    К прыезду начальства шахарэнне навялі, усіх на ногі паднялі.
  9. 29
    шаха, шохі (мн. лік) — навес, дашак на слупах.
    Лён ляжыць пад шахой, дождж яму ня страшан. Куды ні глянь - шохі ды шохі.
  10. 30
    шах-мах — на хапку, хутка, у адзін міг.
    Шах-мах - і стол накрыты, усяго нагаўрана, балюйце, госці.
  11. 31
    шашча — пацяруха.
    Шашаль, цяпер клешч завуць, завёўся ў муцэ, ператачыў усю муку, адна шашча асталася.
12

Паведаміць пра недакладнасьць