1 шкілэндзік — недалуга, шкет. Яшчэ й шкілэндзік пад нагамі круціцца. 2 шкурні, шкорні — несамавіты абутак. Абы-якія шкурні ўсторкнуў, усё ж нага ня босая. 3 шкурыць — дапякаць, чапіцца да некага. Толькі шкурыць і шкурыць мальца, спакою яму не даець. Хто яго так ушкурыў?