Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  к  л  м  о  п  т  у  ч  ы  э  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. шлепаніна — мокрая, гразная дарога.
    Па такой шлепаніні йсці не давядзі бог.
  2. шлым-шлым — цяжка йсці, цягнуць ногі (гукаперайманне).
    Ідзець Апёнчыха старая, ногі шлым-шлым, а за ей Ключончыха.
  3. шлындаць — хадзіць, ступаць.
    Старая яшчэ на нагах, троху шлындаіць.
  4. шлында, шляйка — хто шляецца без справы.
    Шлында-блында, а ўсюдых паспяваіць. Шляецца шляйка, як свіння незапёртая.
  5. шляк — паласа на тканіне.
    А хустка на ей уся ў пулятых шляках і спадніца шлякатая.
  6. шляны — валацужны, беспрытульны.
    Забралі б такога шлянага ў міліцыю.
  7. шляпота — слата, дождж са снегам.
    І дождж ідзець, і снег мяцець - шляпота. // Нашым дзявулькам жаніціся ахвота.
  8. шляхтаваць — выціраць боты; яшчэ — адбрываць языком, сарамаціць, лаяць.
    Я свае ногі шляхтавала-шляхтавала, знала, што тут памыта. Так ужо шляхтаваў, а яму ўсё як аб сценку гарох.
  9. шляхтун — шляхетны, абыходлівы.
    Шляхтун умеіць лёстачкі падпусціць.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020