На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    штаба — завала, кантаваная закладзіна.
    Ужо штабай заложана, таргаваць ня будуць.
    (Ад нямецкага Stab — палка, кій.)
  2. 2
    штабы — складзеныя бярвенні.
    Бярвенняў у штабах столькі, што на хату хопіць.
  3. 3
    штандарты — брусы, падкладзіны, на якія мосціцца падлога.
    Штандарты давялі, каб падлога роўная была.
  4. 4
    штурнуць — разумець.
    Нічога ня штурніць у гэтай справі, а з парадамі лезіць.
  5. 5
    штыбчыць — ісці рухава, часта ступаючы.
    Во як штыбчыць да свайго сюбара, аж малання з-пад хваста свішчыць.
  6. 6
    штых — пласт.
    Пакрылі страху кулявой саломай у адзін штых.

Паведаміць пра недакладнасьць