Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  к  л  м  о  п  т  у  ч  ы  э  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. шчавульнік — конскае шчаўе.
    Гарод шчавульнікам парос, гаспадара німа.
  2. шчамель — чмель.
    Пачнець кеміць, як свой шчамель ушчэміць. Што ты як той шчамель шчэмішся?
  3. шчамлётка — прышчэпка.
    Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс.
  4. шчоглае — дрэва, якое лёгка колецца.
    Шчоглыя дровы лёгка біць.
  5. шчурка — мышка.
    У дзіцячай песеньцы кошачка жаліцца: Сам кухар смятанку злізаў, // На мяне - кошачку сказаў, // Маніўся мне лапкі пабіць. // Чым жа я буду шчурак лавіць?
    (Польскае szczur — пацук.)
  6. шчыбчыць — шыбаваць, часценька ступаць.
    Шчыбчыць бабка, мусіць, хочаць свае гады дагнаць.
  7. шчыраслоў — шчыры на слова, ветлівы, спагадны.
    Ён такі шчыраслоў, ад яго слова душу ласкай агортваіць.
  8. шчырнік, шчырун — які шчырэе для каго-небудзь, спагадае.
    Душа матчына - шчырніца вечная. У шчыруна душа бяз дна.
  9. шчэрыцца — усміхацца.
    Ты мне зубы ня шчэр (не галі).

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020