На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    благаваты — слабы, кепскаваты.
    Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
  2. 2
    благата — дрэнны, дрэнь.
    Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
  3. 3
    блажыць — робіцца блага.
    Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
  4. 4
    блот — марнаванне.
    Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
  5. 5
    блоціць — марнаваць, псаваць.
    Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
  6. 6
    блыт — блуд.
    Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
  7. 7
    блытаўка — баламутлівая, падкая на мужыкоў.
    Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
  8. 8
    блэнда — валацуга, гулёна.
    І гэна блэнда ўжо цягнецца.
  9. 9
    блэндзіць — псаваць, блоціць.
    Ня блэндзі мурог такой касьбой.
  10. 10
    блядзець — бляднець.
    Зялёненькі вінаград // Урадзіўся напагляд. // Як Рыгорка паглядзеў - // Вінаградзік паблядзеў.
  11. 11
    блядэра — прасталытка.
    Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.

Паведаміць пра недакладнасьць