На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    бягельня — балота, прорва.
    З гэтай бягельні век ня вылезіш.
  2. 2
    бягок — бягун, быстры.
    Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.
  3. 3
    бядзіць — турбаваць, непакоіць.
    Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.
  4. 4
    бяздолле — нешчаслівасць.
    Закурыўся а дробненькі дожджык // Ды па чыстым полю. // Зажурыўся мой татулька // Па майму бяздоллю.
  5. 5
    бязлюднік — нелюдзімы.
    Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.
  6. 6
    бязручыца — няўмека.
    Такая бязручыца - ні пашыць, ні памыць.
  7. 7
    бялюсь, белюсёк — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны.
    Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.
  8. 8
    бярно — бервяно.
    Бярно ў бярно - аж звініць, усе бёрны здаровыя.
  9. 9
    бярэннік — хто бярэ.
    Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.
  10. 10
    бяспецкаль — кепскі ўмец, няспрытны.
    Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?
  11. 11
    бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае.
    Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб сраку прыкрыць.

Паведаміць пра недакладнасьць