На запыт знайшлося 146 артыкулаў

  1. 61
    вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры.
    Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.
  2. 62
    вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулі-вулі.
    Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу.
  3. 63
    вуллё — вулей, калода.
    За вуллё кожнае падатак плаці.
  4. 64
    вурыць — біць.
    Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.
  5. 65
    вусацень — вусач.
    Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.
  6. 66
    выбіцца — спрацавацца, стаміцца.
    Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.
  7. 67
    выбушнець, пабушнець — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець.
    Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
  8. 68
    выбыць — адбыць, пражыць сваё.
    Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.
  9. 69
    вывараць — вывернутыя ветрам дрэвы.
    Вывараць дарогу перагарадзіў.
  10. 70
    выгаліць — накасіць.
    Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
  11. 71
    выграб — збіранне, абіранне.
    Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
  12. 72
    выдурнівацца — прыкідвацца, дуракаваць.
    Не выдурнівайся - бярыся за розум.
  13. 73
    вызалець — азябнуць, азалець.
    Вызалела дзень і карасіны не дастала.
  14. 74
    вызверак — злы, звераваты.
    Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
  15. 75
    вызнаваць — выведваць, разведваць.
    Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
  16. 76
    выказаць — выдаць.
    Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
  17. 77
    выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць.
    Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
  18. 78
    выканаць — заходзіцца ад болю.
    Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
  19. 79
    выкат — выраз у сукенцы.
    Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
  20. 80
    выкаціць — нарадзіць, прывесці.
    Каза трох казлянят выкаціла.

Паведаміць пра недакладнасьць