На запыт знайшлося 18 артыкулаў

  1. 1
    явіцца — нарадзіцца.
    Ягняткі явіліся, бяры ягнёнка гадуй.
  2. 2
    яглівая — звяглівая, з'едлівая.
    У яглівай цёткі талент на плёткі.
  3. 3
    ягнятнік — воўк, які палюе на ягнят.
    Як панадзіўся ягнятнік, усіх ягнят перарэзаў.
    (Адпаведна «спецыялізацыі» - гусятнік, жарабятнік, кабылятнік, канятнік.)
  4. 4
    яджгур — ёрш.
    Прыдзіць пара, падпусцім і яджгура (падколка).
  5. 5
    ядленец — ядловец.
    Ядленцу ў цяпельца кініш - дым салодкі йдзець.
  6. 6
    ядлівы — які смачна есца.
    Сена гэта ядлівае, шкода, што малавата яго.
  7. 7
    ядоміна — ежа, нешта з'ежнае.
    Такая ўжо доля ўдовіна, што й спагаднае слова - ядоміна.
  8. 8
    ядыла — выяміна ў лыжцы, чым чарэпаюць ежу.
    Не бяры маю лыжку за ядыла.
  9. 9
    яейная — ейная.
    І сама, і дачка яейная - абедзві цёпленькія былі.
  10. 10
    язычніца — языкатая, абгаворлівая.
    У язычніцы язык не забаліць усіх абгаварыць, абсэндзіць.
  11. 11
    ялаваты — калючы; яшчэ — нешчаслівы.
    Доля мая ялаватая, аддалі ў сяло хуяватае.
  12. 12
    яма — падполле, выяміна пад падлогай (можа быць абкладзеная цэглай) для захоўвання гародніны.
    Зіма была такая лютая, што бульба ў ямі змёрзла.
  13. 13
    яндзун, яндзуха — хто шмат енчыць.
    Такі яндзун, крый бог з ім жыць.
  14. 14
    яравыя — летнія; збажына ці яблыкі - пепінка, грапштэйн.
    Антонаўку можна мачыць, яна зімняя, а яравыя яблыкі ня мочуць.
  15. 15
    яруха, юруха — самагонка, бражка; яшчэ — злая, кусачая.
    Усе бабы хлібалі б, пілі б без краю, заліліся ў гэтай гарэлцы, наробіўшы якой ярухі. Нейкай юрухі заробіла ў дзежцы. Гэныя мушкі такія юрухі.
  16. 16
    ясачка — блісцінка, іскрынка.
    Хусцінка ў ясачкі, ідзець маладзіца - аж сама свеціцца.
  17. 17
    ясік — ласкавы зварот да дзіцяці.
    Ясік ты мой, дзень мой пагодлівы.
  18. 18
    ячменішча — поле, дзе зжалі ячмень.
    Ейныя індыкі ходзюць па нашым ячменішчу, а яна й вухам не вядзець.

Паведаміць пра недакладнасьць