Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. вобалачка — аблачынка.
    Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.
  2. возерка — азярцо.
    І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.
  3. возка — заезд.
    Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.
  4. волаць — танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці.
    Смашная рыбіна, алі волаці многа.
  5. вонка, вонкі — за дзвярыма, на двары.
    Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?
  6. ворах — страх.
    Аж у мяне ворах па целу пашоў.
    (Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)
  7. восець — асець, гаспадарчая будыніна.
    Восець пасадзіў на шасткі.
  8. вотачкая — гэткая маленькая.
    Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.
  9. вотліж — адлега.
    Неяк на вотліж не пахожа.
  10. вотрыны — рэшткі ад прасеенай мукі.
    Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.
  11. вохкала — хто вохкае, скардзіцца.
    Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб'еш.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020