-
1
вязанка,
вязанка — звязка дроў, снапкоў.
Вязанку за плечы дый пашоў.
вязанка — вязаная адзежына, свэдар.
Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца. -
2
вязгала — назола, звягло.
Змоўкні ты, вязгала! -
3
вязгаць — плявузгаць.
Вязгаіш несусвецця нейкае. -
4
вязістае — вязкае.
Вязістая дрэва - тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім. -
5
вялічча — шмат, багата.
Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць. -
6
вянок — рой.
Вянкі пчол на суках віснуць. -
7
вярзці — нагаворваць, плявузгаць.
Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў. -
8
вяркаць — плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця).
Хто гэта там вяркаіць? -
9
вясельнік — госць на вяселлі.
А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся. -
10
вясна — голад, бясхлебіца.
У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было - да новіны дацягнулі. -
11
вятка — натоўп, юрма.
Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі. -
12
вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд.
Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл. -
13
вячніна — трывалае, моцнае.
Новы кажух - гэта ўжо будзіць вячніна.
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць