На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    гудзець — калі свіння кнура хоча.
    Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці.
  2. 2
    гукаць — гутарыць, талкаваць.
    Хоць пагукала з добрым чалавекам.
  3. 3
    гулы — водгулле, рэха.
    Хата пустая - аж гулы йдуць. Пярун як ударыць - гулы далёка йдуць.
  4. 4
    гумовікі — гумовыя боты.
    У гумовіках і ў балота, і з балота - і нага сухая.
  5. 5
    гумонны — ганарысты, фанабэрысты.
    Гумонны - куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць.
  6. 6
    гурунцавацца — хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца.
    Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца.
  7. 7
    гусіца — гусь.
    Як гусіца тая ходзіць, валюх-валюх.
  8. 8
    густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк — густое ў варыве.
    Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай.
  9. 9
    гутаталка — гушкалка.
    Малы на гутаталцы й начаваць гатовы.
  10. 10
    гутатаць — гушкаць.
    Пагутатай малога, каб ня роў.

Паведаміць пра недакладнасьць