Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  ж  з  л  н  о  р  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 97 артыкулаў

  1. дойкі — цыцкі ў каровы, казы.
    Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.
  2. дойніца — дойная карова.
    У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.
  3. досвіцце — досвітак.
    Ад досвіцця каня шукаю.
  4. досуг — дападлівы паўсюль.
    Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут.
    (Чуецца - дасягаць.)
  5. дохля — худы, лядашчы, галодны.
    Гэта дохлі такія ходзюць каля столу (каты).
  6. драбнасюр — дробязны, скупаваты.
    Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам.
  7. драбняк — малыя дзеці.
    У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі.
  8. драбязлівіцца — раскідвацца па дробязях.
    Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў.
  9. драміла, драмлюга — сонны, снулы.
    Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць.
  10. драпачыць — танчыць.
    А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы.
  11. другацца — грукацца.
    Лягла, толькі ўспалася - другаіцца ў вакно.
  12. друза — друз.
    Адна друза ляжыць, каб што цэлага.
  13. друка — нязграбная, нягеглая.
    Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпердніцца.
  14. друкі — азярод, пярэплат.
    На друках снапы высахнуць.
  15. дрыгба — топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае.
    Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба.
  16. дрыгі — ногі.
    Ляжыць, задраўшы дрыгі.
  17. дрыжака — дрыжыкі, зябікі.
    Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б'ець.
  18. дрыль — рыдлёўка.
    Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца.
  19. дрэнчыцца — капрызіцца.
    Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.
  20. дубіць — біць, лупцаваць.
    Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў!

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018