На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    драбнасюр — дробязны, скупаваты.
    Ён і над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам.
  2. 2
    драбняк — малыя дзеці.
    У Бурачыхі самы драбняк астаўся, а большыя павырасталі.
  3. 3
    драбязлівіцца — раскідвацца па дробязях.
    Чаго ты драбязлівішся, лепш бы справу робіў.
  4. 4
    драміла, драмлюга — сонны, снулы.
    Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць.
  5. 5
    драпачыць — танчыць.
    А ён польку драпачыць, аж гараць падэшвы.
  6. 6
    другацца — грукацца.
    Лягла, толькі ўспалася - другаіцца ў вакно.
  7. 7
    друза — друз.
    Адна друза ляжыць, каб што цэлага.
  8. 8
    друка — нязграбная, нягеглая.
    Такая друка, дзе паверніцца, там і ўпердніцца.
  9. 9
    друкі — азярод, пярэплат.
    На друках снапы высахнуць.
  10. 10
    дрыгба — топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае.
    Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць і дрыжыць, як дрыгба.
  11. 11
    дрыгі — ногі.
    Ляжыць, задраўшы дрыгі.
  12. 12
    дрыжака — дрыжыкі, зябікі.
    Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б'ець.
  13. 13
    дрыль — рыдлёўка.
    Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца.
  14. 14
    дрэнчыцца — капрызіцца.
    Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца.

Паведаміць пра недакладнасьць